Перейти к содержанию

Вольга Ситник

Статья из Авикипедии. Энциклопедии

Вольга Генадзьеўна Сітнік (нар. 24 студзеня 1983 года) — беларуская вікіпедыстка. Яна з’яўляецца адміністратаркай беларускай Вікіпедыі ў афіцыйнай арфаграфіі. Аўтарка тысяч артыкулаў і сотняў тысяч рэдагаванняў. З красавіка 2025 года неаднаразова затрымлівалася. Разам з іншымі вікіпедыстамі з’яўляецца фігуранткай неназванай крымінальнай справы. Праваабарончыя арганізацыі прызналі яе палітычнай зняволенай.

Біяграфія[править | править код]

Нарадзілася і вырасла ў Слуцку. Вучылася ў сярэдняй школе № 10 імя С. Ф. Рубанава. У 2005 годзе скончыла факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Робататэхніка».

Актыўна рэдагуе Вікіпедыю з 2009 года пад псеўданімам «Хомелка». У 2010 годзе стала адміністратаркай беларускай Вікіпедыі. Пераважна піша пра гісторыю Беларусі і беларускую культуру, выбітных дзеячаў, архітэктурныя помнікі, а таксама беларускую флору і фаўну. Прадстаўляла беларускую Вікіпедыю на Wikimania 2014 у Лондане. Характар абвінавачванняў застаецца невядомым. Сітнік з’яўляецца фігуранткай крымінальнай справы, у якую таксама ўцягнуты іншыя адміністратары беларускай Вікіпедыі, што знаходзяцца ў зняволенні. У чэрвені 2025 года з захопленага сілавікамі акаўнта Вольгі ў тэлеграм-чатах дыяспары рассылаліся розныя паведамленні з просьбай знайсці фатографаў для пратэсных мерапрыемстваў.

Асабістае жыццё[править | править код]

Замужам.

Гл. таксама[править | править код]

  • Спіс асобаў, зняволеных за рэдагаванне Вікіпедыі
  • Пераслед рэдактараў Вікіпедыі ў Беларусі

Ссылки[править | править код]